Мы прапануем нашым (і не толькі) завесці сабе
акаўнт у нашай сетцы — атрымаць магчымасць атрымліваць
навіны па пошце, паведамленні пра важныя падзеі ў каледжы,
расклад экзаменаў. Жадаеце зарэгістравацца?
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагародзіла ганаровым значком “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” дэкана факультэта электрасувязі Дзяржынскага Станіслава Мечыслававіча, к.т.н, дацэнта, за шматгадовую працу і дасягненне высокіх вынікаў у навучанні і выхаванні моладзі.
Віншуем, жадаем моцнага здароўя і творчых поспехаў!
Адміністрацыя ВДКС
Сустрэча з генеральным дырэктарам РУП «Белпошта» Саксонавай І.І.
16 лютага 2012 г. адбылася сустрэча генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Саксонавай Ірыны Ігнацьеўны са студэнтамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі факультэта эканомікі і пошты УА ВГКС. Тэма: "Стан і перспектывы развіцця паштовай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь»